Ота Бёкель
Ота Бёкель | |
---|---|
ням.: Otto Böckel | |
Род дзейнасці | пісьменнік, палітык |
Дата нараджэння | 2 ліпеня 1859[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 верасня 1923[2][3][…] (64 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Партыя | |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ота Бёкель (ням.: Otto Böckel; 1859—1923) — нямецкі фалькларыст і палітык, значны дзеяч радыкальнага германскага антысемітызму, які адным з першых стаў паспяхова выкарыстоўваць антысеміцкія настроі ў патрэбным яму ключы.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Ота Бёкель нарадзіўся 2 ліпеня 1859 года ў Франкфурце-на-Майне. Бібліятэкар па прафесіі, ён спачатку вывучаў права ў Марбурскім унівэрсытэце, але кінуў яго дзеля вывучэння фальклору. Пазней слухаў лекцыі ў універсітэтах Гісена, Гейдэльберга і Лейпцыга, вывучаў мовы, і ў 1882 годзе атрымаў доктарскую ступень[4].
Прыйшоўшы ў 1986 годзе ў палітыку, Бёкель стаў весці агітацыю супраць антысэмітаў, якія ідуць на буксіры ў кансерватараў, патрабуючы адрачэння ад партыйнасці і ператварэння антысемітызму ў нацыянальную справу. У гэтым сэнсе яго брашура «Die Judenfrage als nationale Existenzfrage» з’явілася новым антысеміцкім лозунгам, варожа сустрэчаным кансерватыўнымі элементамі[5].
Стаўшы ў 1887 годзе на чале створанай ім жа «Антысеміцкай народнай партыі», неўзабаве пераназванай у «Нямецкую партыю рэформ», ён канчаткова парваў з правым крылом антысэмітаў і павёў энергічную кампанію на карысць радыкальнага антысемітызму, якая скончылася шэрагам перамог: у 1887 годзе Ота Бёкель велізарнай большасцю галасоў быў абраны ад Марбурга ў Рэйхстаг, і адна з яго агітацыйных прамоў, выдадзеная брашурай пад назвай «Juden, die Könige unserer Zeit», вытрымала на працягу некалькіх месяцаў каля ста выданняў[5].
Сам Бёкель атрымаў мянушку «сялянскага караля», так як у сваіх прамовах, у процівагу кансерватыўным антысемітам, абараняў інтарэсы дробнага землеўладальніка і парабка. Агітацыя А. Бёкеля за перыяд 1887—1893 гг. мела велізарны поспех, і з шаснаццаці антысеміцкіх дэпутатаў рэйхстага 1893 года трынаццаць належала да фракцыі Бёкеля; яго поспех заахвоціў правых антысэмітаў пайсці насустрач дэмагагічным прыёмам «рэфармістаў», і калі ў 1894 годзе (на кангрэсе ў Айзенахе) адбылося прымірэнне паміж абедзвюма антысеміцкімі фракцыямі, Бёкель парваў зносіны з «збанкрутавалай» партыяй, абвясціўшы сябе пазапартыйным[5].
У 1900 годзе Ота Бёкель сумесна з Паулем Фёрстарам арганізаваў «Нямецкі народны саюз»[5] У 1903 годзе Бёкель праваліў выбары ў Марбургу[6], які з 1887 года бесперапынна пасылаў яго ў Рэйхстаг. У значнай ступені гэтаму спрыяла беспрынцыповасць Бёкеля, як радыкала, падчас найважнейшых галасаванняў у Рэйхстагу; там жа, дзе галасаванне з’яўлялася відавочнай здрадай палітычнай платформе радыкальных антысэмітаў, Бёкель, нароўні з іншымі прыхільнікамі новага кірунку ў антысемітызме, устрымліваўся ад падачы голасу; так, з 188 пайменных галасаванняў, якія адбываліся ў Рэйхстагу ў 1898—1903 гг. ён 144 разы устрымаўся ад падачы голасу[5][7].
З найбольш яркіх антысеміцкіх выступленняў Бёкеля ў парламенце варта адзначыць яго рэзкую прамову, вымаўленую ў 1902 годзе з нагоды Коніцкай справы, калі яўрэяў абвінавацілі ў забойстве студэнта Эрнста Вінтэра з рытуальнай мэтай[5][8].
З выдадзеных Бёкелем прац заслугоўваюць асаблівай увагі: «Die europäische Judengefahr» (1887) і «Die Quintessenz der Judenfrage» (1887). Акрамя таго, Бёкель з 1887 па 1895 год выдаваў штотыднёвы часопіс «Der Reichsherold». Пэўным поспехам карысталіся таксама і яго народныя песні[5].
Ота Бёкель памёр 17 верасня 1923 года ў Міхендорфе[9].
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118852337 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 24 красавіка 2014.
- ↑ Swartz A. Otto Böckel // Open Library — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Otto Böckel // 20th Century Press Archives — 1908. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Ulrich Sieg. Deutschlands Prophet. Paul de Lagarde und die Ursprünge des modernen Antisemitismus, München 2007, S. 258, 327.
- ↑ а б в г д е ё Лозинский С. Г. Беккель, Отто // Еврейская энциклопедия Брокгауза и Ефрона. — СПб., 1908—1913.
- ↑ Беккель, Отто // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- ↑ Helge Dvorak: Biografisches Lexikon der Deutschen Burschenschaft. Band I Politiker, Teilband 1: A-E. Heidelberg 1996, S. 109.
- ↑ Коницкое дело // Еврейская энциклопедия Брокгауза и Ефрона. — СПб., 1908—1913.
- ↑ Biografie von Otto Boeckel. In: Heinrich Best: Datenbank der Abgeordneten der Reichstage des Kaiserreichs 1867/71 bis 1918 (Biorab — Kaiserreich). Архівавана 14 верасня 2018.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беккель, Отто // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Der politische Antisemitismus von 1903 bis 1907, 1907.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Ота Бёкель у Нямецкай нацыянальнай бібліятэцы
- Ота Бёкель у Лічбавай бібліятэцы Германіі.